17 верасня - Дзень народнага адзінства!
2021 абвешчаны Годам народнага адзінства. Такое рашэнне прынята, каб з’яднаць беларускі народ на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Нас звязвае агульная гісторыя. Таму ў розныя часы, толькі аб’яднаўшыся ў адзіную сілу, нашы продкі маглі адстойваць свае межы, сваю тэрыторыю, сваю краіну.
Народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны і прымнажэння ўсяго лепшага, што было зроблена беларусамі.
Згода, талерантнасць, yзаемаразуменне, павага адно да аднаго – гэта каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек ва ўсе часы. Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб'ядноўвае ўсіх людзей. Рашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'явіць 2021 год Годам народнага адзінства прадыктавана жыццесцвярджальнай сілай культурнай спадчыны і філасофскім асэнсаваннем сённяшняга этапу развіцця краіны. Патрыятызм, культурныя каштоўнасці, духоўныя і маральныя ідэалы з'яўляюцца асноватворнымі паняццямі адзінства народа. Беларусь заўсёды славілася традыцыяй добрых, паважлівых адносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.
Народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны і прымнажэння ўсяго лепшага, што было зроблена беларусамі.